Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Паэты

Міхаіл Міхайлавіч Янчук нарадзіўся 28 мая 1950 г. у в. Яцкавічы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Атрымаў вышэйшую геадэзічную адукацыю ў Навасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкаў і картаграфіі ў 1972 г. У 1970–1980-я гг. працаваў у геадэзічных экспедыцыях на Камчатцы і ў Сібіры.

Марыя Аляксандраўна Яраховіч (у дзявоцтве Леўшыц) нарадзілася 21 чэрвеня 1970 г. на лясным хутары каля вёскі Вулька-2 Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Антон Лявонцьевіч Леўшыц, быў на фронце Вялікай Айчыннай вайны, у пяхоце прайшоў амаль да Берліна, быў двойчы цяжка паранены, узнагароджаны медалямі. Аповяды бацькі пра вайну зрабілі вялікі ўплыў на выхаванне светапогляду Марыі.

Уладзімір Магамедавіч Бісултанаў нарадзіўся 9 сакавіка 1950 г. у г. Чу (з 1993 г. — Шу) Жамбылскай вобласці Казахскай ССР. У 1958 г. сям’я пераехала ў Чачню, на радзіму продкаў. Закончыў СШ № 91 г. Грознага. Пасля школы працаваў на чыгунцы, неўзабаве быў прызваны ў Савецкую армію. Служыў у Пінску, у 1-м вучэбным атрадзе Ваенна-Марскога Флоту СССР. Прайшоў шлях ад матроса да капітан-лейтэнанта.

Раман Аляксандравіч Левін нарадзіўся 30 ліпеня 1930 г. у г. Лубны Харкаўскай акругі (цяпер у Палтаўскай вобласці, Украіна) у сям’і ваеннаслужачага, ураджэнца Міншчыны. У сувязі са службай бацькі сям’я Левіных часта пераязджала, у маі 1940 г. яны апынуліся ў Брэсце, атрымалі пакой у трохпавярховым доме на вул. Леніна (у 1960-я там быў адкрыты абласны тэатр лялек).

Аматарскае літаратурнае аб’яднанне «Белый аист» было створана ў лістападзе 2005 г. па ініцыятыве Васіля Іосіфавіча Паўзуна, урача-афтальмолага і вялікага аматара паэзіі. Эмблемай паэтычнага клуба стаў белы бусел — сімвал Беларусі. З лістапада 2009 г. клуб «Белый аист» пачаў дзейнічаць пры Кобрынскім Палацы культуры, што адкрыла новыя перспектывы ў рабоце.

Translator
 
 
 

Мікалай Аляксеевіч Аляксандраў нарадзіўся 4 студзеня 1954 г. у сяле Мягра Белазёрскага раёна Валагодскай вобласці. Маці працавала настаўніцай пачатковых класаў. Маляўнічыя мясціны Белазёршчыны назаўсёды ўвайшлі ў сэрца Мікалая. Сяло Мягра невялікае — каля паўтараста двароў, размешчана на рацэ Мягра непадалёк ад упадзення ў Белае возера — адно з найбуйнейшых у СССР. У пачатку 1960-х праз гэтыя месцы пачалі будаваць Волга-Балтыйскі водны шлях, у выніку 218 сёл, вёсак і пасёлкаў былі затоплены.

Іван Піліпавіч Лагвіновіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 г. на хутары Запрапасць, недалёка ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння сямі класаў паехаў у Данбас. У г. Снежнае Данецкай вобласці скончыў горнапрамысловае вучылішча і стаў шахцёрам. У 1990 г. выйшаў на пенсію і праз год вярнуўся на радзіму. У маі 1992 г. пераехаў у г. Баранавічы.

Рыгор Андрээвіч Жук нарадзіўся 16 лістапада 1944 г. у г. Лунінец Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці. Закончыў СШ № 1 г. Лунінца. Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі ў 1965 г. пачаў працоўную дзейнасць рабочым на Лунінецкай чыгунцы.

Вольга Сцяпанаўна Грыдзюшка (Жогла) нарадзілася 1 красавіка 1954 г. у в. Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1969 г., скончыўшы 8 класаў, паступіла ў Пінскае педагагічнае вучылішча імя А. С. Пушкіна. У 1973–1975 гг. працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Таджыкістане.

Васіль Гаўрылавіч Давідчык нарадзіўся 12 ліпеня 1924 г. у в. Сенькавічы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацькі — Гаўрыіл і Сафія Давідчыкі — гадавалі яшчэ трох сыноў: Мікалая, Міхаіла і Яўгена.

Старонка 1 з 20